Новы рэгламент канцэрту ў «Офицероff»

Інтрыга гэтага мерапрыемства звязана з тым, што ў гэты дзень павінен быў адбыцца канцэрт гарадзенскага гурта Pet Nihil, якога чакала вялікая колькасць прыхільнікаў. Аднак доўгачаканая сустрэча не адбудзецца па прычыне змены барабаншчыка ў гурце.

 

– Мы змянілі барабаншчыка, таму не будзем удзельнічаць у гэтым канцэрце, – кажа лідар гурта Юры Лакціёнаў. – Новага ўжо знайшлі, але трэба трохі яго падвучыць. Выступ у Гродна адбудзецца пазней.

 

А вось у Мінску Pet Nihil выступіць 1-га чэрвеня.