Дзве новыя кнігі «Гарадзенскай бібліятэкі»
Андрэй Вашкевіч прапанаваў дапісаць новае выданне «Біяграфіі вуліц» усім гарадзенцам : «Хто напіша інфармацыю пра 15-20 будынкаў, той можа стаць суаўтарам кніжак. Памылак у кнізе шмат – гэта аб’ектыўная сітуацыя. І нам трэба разам дапрацаваць гэтую кнігу».
Віктар Саяпін лічыць выпуск кнігаў эпахальнай падзеяй для нашага гораду у 2012-м годзе:
«Калі судзіць аб той вострай спрэчцы, што тычыць двух новых выданняў, у інтэрнэце, наша праца не засталася незамечанай. Нават дзве палярныя кропкі гледжання: адна – маўляў, супер-кнігі, створаныя аўтарскім калектывам, другая – аўтары купленыя за амерыканскія грошы, характэрызуюць неабыякавасць да выданняў. Прашу мне паверыць, я за свае кнігі ні амерыканскіх, ні іншых грошаў не атрымаў. Атрымліваю толькі аўтарскія паасобнікі. Гэтая кніга – гіганцкая праца аўтарскага калектыву. Калі пішаш аўтарскую кнігу – гэта цяжка, а калі працуюць 7 аўтараў – гэта ў сем разоў цяжэй. Я выказваю вялікую падзяку і выдаўцу, і ўсім сямі аўтарам. Колькасць аўтараў, якія могуць нешта сказаць па гісторыі гораду можа быць павялічана і да 20».
Ігар Трусаў: «Я віншую чытачоў і моладзь з выхадам кніг, праз якія можна будзе вывучаць гісторыю Гродна». На прэзентацыі было выказана шмат розных думак і пра далейшы лёс горада над Нёманам. Большасць аўтараў схілялася да таго, што дадзеныя выданні – толькі пачатак далейшага вывучэння гісторыі.
Прэзентацыя ладзілася выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка».
Фота: Ганка Марза