Змены, якія адбудуцца ў сферы вышэйшай адукацыі
То бок, калі бал тэсту ніжэй, дакументы ў ВНУ не прымуць. У каледжы і тэхнікумы абмежаванняў па балах пакуль няма.
Паменшыцца набор на бюджэтную форму навучання ў 2012 годзе: скарачэнне закране эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці. У той жа час істотна ўзраслі наборы на тэхнічныя спецыяльнасці і спецыяльнасці ў сферы высокіх тэхналогій.
Медыцынскія універсітэты краіны выступілі з ініцыятывай павялічыць абавязковы тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні да 5 гадоў. Але ў дзеючы адукацыйны кодэкс прапанова пакуль не ўнесена.
Большасць студэнтаў будзе вучыцца 4 гады. Пяцігадовая вышэйшая адукацыя па многіх спецыяльнасцях сёння ўжо распалася на 4 плюс адзін, два, а часам і тры гады магістратуры. Наборы ў магістратуру сёння павялічваюцца. У цэлым прыкладна 15-20% выпускнікоў ВНУ працягваюць вучыцца. Да прыкладу, калі ва ўніверсітэт Янкі Купалы набіраюць 2 000 чалавек, то 15% – гэта ўжо 300 чалавек.
Апошні званок у школах празвініць 30 або 31 траўня. Гэтыя даты рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі. Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 12 чэрвеня, а выпускныя вечары ў школах рэкамендавана правесці 9-11 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах пачнецца 13 чэрвеня. У гэтым годзе выпускнікоў школ у Беларусі прыкладна на 9 тысяч менш, чым у мінулым.
Пра ўсё гэта распавёў газеце «Вячэрні Гродна» міністр адукацыі Сяргей Маскевіч
Ілюстрацыя: schoolinfo.com.ua