Рыцарскія паядынкі пад Гродна
У праграме былі паказальныя выступы клубаў спартовых аб’яднанняў, якія развіваюць розныя напрамкі славянскіх адзінаборстваў, прадстаўнікоў вайсковых ды міліцэйскіх падраздзяленняў, а таксама невялікі рыцарскі турнір.
Аб’яднанне клубаў “Альянс”
Для гледачоў было цікава паназіраць за ўжо традыцыйнай на гэтым мерапрыемстве сценкай на сценку – старадаўняй славянскай народнай забавай, якая складаецца з сутычкі дзвюх ліній паміж сабою. Колькасць удзельнікаў можа вагацца ад 10-15 да некалькі соцен чалавек. Цікава, што ў 1832 годзе ў сводзе законаў Мікалай Першы забараніў кулачныя бойкі , як «вредные забавы».
Добрай традыцыяй стала і правядзенне рыцарскага турніра падчас фестываля, на які сталі прыязджаюць байцы з Мінска, Баранавічаў, Ліды, Барысава… У гэтым годзе не было індывідуальных рыцарскіх баёў, а былі так званыя «пяцёркі» – баі пяць на пяць, што не менш відовішчна. Гэта стандартныя схопкі падчас розных рыцарскіх турніраў, калі ці клубы, ці іх аб’яднанні выстаўляюць сваіх байцоў менавіта на такія паядынкі.
Падчас узнагароджання
Першае месца ў турніры занялі гарадзенскі ваенна-гістарычныя клубы «Арыдан» і «Кром», другое – аб’яднанне клубаў «Альянс наёмнікаў», куды таксама ўваходзіць гродзенскі клуб «Гарадзенскі Двузуб».
Казакі і удзельнікі рукапашных баёў
Паказаць конную казацкую джыгітоўку прыехалі госці з украінскага Запарожжа. Сапраўдныя казакі здзіўлялі гледачоў шыкоўнымі трукамі на канях, а таксама стылем «пас» ды «баявы гапак», якія аб’ядноўваюць ўдарную і барцоўскую тэхнікі з пластыкай танца.
Фота аўтара