«Неажыццяўлёныя праекты савецкага перыяду» ад Віктара Саяпіна

«Прапануем чытачам пабываць у горадзе Гродна, які існаваў віртуальна, у планах і архітэктурных праектах, а таксама прагуляцца па неіснуючым вуліцах, праспектах і бульварах, адпачыць у цені дрэў паркаў і сквераў, якія так і засталіся на ватмане чарцёжнікаў», – кажа аўтар у прадмове да гэтага выдання.

 

Некаторыя з архітэктурных праектаў увасобіліся ў жыццё часткова, некаторыя так і засталіся ў чарцяжах і макетах, а гэта і цэлыя раёны, і асобныя будынкі грамадска-культурнага і сацыяльна-бытавога прызначэння, і транспартныя артэрыі горада.

 

Прэзентацыя выдання адбудзецца ў бліжэйшы час, а пакуль кнігу можна набыць у самым выдавецтве «ЮрСаПринт». Кошт 35 тыс рублёў.