Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне
14 мая кнігу прадставіць гарадзенцам галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.
З прадмовы да выдання:
“ У ліпені 1920 года падпаручнік С. Ліс-Блонскі быў прызначаны сувязным афіцэрам і начальнікам дэфензівы ў Групу генерала С. Булак-Балаховіча.. .
Група С. Булак-Балаховіча амаль не мела кантактаў з польскімі часткамі і таму роля падпаручніка С. Ліса-Блонскага, які павінен быў каардынаваць дзеянні генерала С. Булак-Балаховіча з польскай арміяй, аказалася ў баявых дзеяннях дастаткова значнай.
С. Ліс-Блонскі амаль увесь час знаходзіўся пры штабе генерала, таму, як ніхто іншы, зблізку ведаў “бацьку” і ягоных падначаленых. Падпаручнік Блонскі бачыў усё: і велізарную адвагу балахоўцаў, і іх бяскрайнюю жорсткасць, іх шчырую веру ў свайго камандзіра і пастаянныя інтрыгі, якія часта заканчваліся кровапраліццем”.
Андрэй Вашкевіч:
– Станіслаў Ліс-Блонскі напісаў вельмі цікавыя ўспаміны. Фактычна з арміяй Булак-Балаховіча ён прайшоў увесь дваццаты год.
Да перакладзеных з польскай мовы ўспамінаў мы дадалі яго ж рапарты тых часоў, характарыстыкі афіцэраў, напісаныя палкоўнікам Мядзінскім, зварот генерала С.Булак-Балаховіча да Заканадаўчага сейма Польшчы, таму гэта кніга яшчэ і зборнік дакументаў.
Наша мэта – зрабіць гэтыя матэрыялы цікавымі з пункту гледжання чытання.
Кніга выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам (Беласток) і Інстытутам беларусістыкі (Вільня).
Пераклад “Балахоўцаў” зроблены з машынапісу, які захоўваецца ва ўроцлаўскім Асалініўме (быў выдадзены ў 2011 годзе).
Прэзентацыя выдання адбудзецца 14 мая па адрасе: вул.Будзёнага 48а, памяшканне ва ўнутраным дворыку.
Пачатак у 19 гадзін.
Здымак з сайта http://arche.by