Тэхагляд аўтамабіляў ветэранаў да 31 мая будзе праводзіцца бясплатна

|

Ініцыятыву падтрымалі амаль усе тэхстанцыі, за выключэннем дзвюх: ААТ “Гродна Азот” і УПСП “Автофан” будуць прадсатўляць 50%-ую зніжку.

 

Каб скарыстацца паслугай, пры сабе патрэбна мець дакументы на машыну, дзе будзе ўказаны ўладальнік, і пасведчанне ветэрана ВАВ.

 

Прыехаць на тэхагляд можа любы чалавек, галоўнае, каб аўто было аформлена на ветэрана.

 

Па звестках на 1 мая ў Гродзенскай вобласці пражывае 2287 ветэранаў вайны.

 

Здымак з сайта http://vyborg-press.ru