Партрэт Перамогі
Сёння ў аб’ектыве людзі, якія прайшлі ўсе цяжкасці і выпрабаванні вайны і якіх, на жаль, засталося няшмат.
Яны сціпла прайшлі ад адной плошчы да другой, усклалі кветкі і згубіліся ў натоўпе.
З кожным годам іх, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, становіцца ўсе менш і менш, а мы так лёгка губляем час, калі можам выказаць ім шчырую ўдзячнасць, узгадваючы пра іх толькі ў гэты дзень.