Вяртанне «Уяўляемых Людзей»

Пра канцэрт распавядае Юры Дубовік, лідар гурта з яго існавання:

 

– Будуць гучаць на палову старыя, напалову новыя песні. У часе канцэрта вы пачуеце больш за 20-ць з іх. Мы рыхтуем новы альбом па-беларуску і зараз шукаем спонсара, які б дапамог яго выдаць.

 

Гурт «Уяўляемыя Людзі» з’яўляецца адным з самых старых на гарадзенскай сцене. Існуе з 1993 году. У гурта на дадзены момант шэсць альбомаў, і музыкі спадзяюцца, што хутка з’явіцца сёмы. Сам гурт ужо некалькі разоў заяўляў пра свой зыход са сцэны, аднак, як птушка Фенікс, зноў адраджаецца, прапаноўвае новыя канцэрты і выходзіць на сцэну. Пачатак выступу а 19.00.