У Гродне пройдзе з’езд тэрапеўтаў
Лепшыя беларускія дактары-тэрапеўты атрымаюць узнагароды.
Мэта мерапрыемства – абнавіць веды і павысіць кваліфікацыю дактароў-тэрапеўтаў, якія атрымаюць магчымасць праслухаць лекцыі свяціл беларускай і сусветнай медыцыны.
Будуць разглядацца пытанні кардыялогіі, гастраэнтэралогіі, эндакрыналогіі ды іншых галін медыцыны.
Удзельнікі абмяркуюць перспектывы выкарыстання ў тэрапеўтычнай практыцы новых дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных тэхналогій.
Вучоныя-клініцысты і дактары-практыкі змогуць абмяняцца меркаваннямі і досведам.
Арганізатары з’езда спадзяюцца, што гэта дапаможа палепшыць якасць тэрапеўтычнай дапамогі насельніцтву.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://vkursegorod.ru