На гродзенскіх дарогах усталююць каля 30 новых светлафораў
Большасць светлафораў з’явіцца на новай аб’яздной дарозе, у раёнах развязак Касманаўтаў-Кляцкова, Брыкеля-Таўлая, Перамогі – Кляцкова, Суворава-Славінскага.
Нарэшце з’явяцца рэгуляваныя пешаходныя пераходы на перакрыжаваннях Будзёнага-Ажэшкі, Ажэшкі-Ціміразева, на Кляцкова ў раёне “Нікі”.
Адзін светлафорны аб’ект каштуе 250-300 мільёнаў рублёў.
З-за такіх вялікіх коштаў светлафоры немагчыма ўсталяваць на ўсіх небяспечных пешаходных пераходах горада.
Таму на трыццаці найбольш небяспечных з іх усталёўваюцца спецыяльныя металагалагенавыя лямпы, кожная з якіх каштуе каля мільёну рублёў.
На тых пераходах у Гродне, дзе такія лямпачкі былі ўсталяваныя, летась не здарылася ніводнага наезду на пешаходаў.
Здымак з сайта http://chexov.net