У беларусаў самая малая “мінімалка” у Еўропе

“Твой стыль” параўнаў мінімальныя заробкі ў еўрапейскіх краінах. Атрымалася, што беларусы са сваёй “мінімалкай” у 1 міліён рублёў (97 еўра) апярэджваюць толькі малдаван (72 еўра).

 

Суседзі-украінцы маюць за сваю працу як найменш 103 еўра, расейцы – 117 еўра. Параўнайце з жыхарамі Люксембурга, якім гарантаваны мінімальны заробак у памеры 1800 еўра.

 

Што тычыцца іншых краін Еўразвяза, то найгоршая сітуацыя пакуль у Балгарыі. Там мінімалка складае толькі 150 еўра ў месяц.

 

Адсачыць сітуацыю ў іншых краінах Еўразвяза можна з дапамой мапы, падрыхтаванай на аснове звестак Еўрастата.