Цуд над Юрыздыкай не адбыўся
Двухпавярховы будынак належыў да міжваеннага перыяду і з’яўляўся яскравым прыкладам гарадзенскай драўлянай архітэктуры таго часу. Літаральна за пару дзён да гэтага быў знесены дом побач (Дзяржынскага 20), дзе перад вайной жылі гаспадары «гусарскага дома», здаючы яго кватэрантам (на фота – на другім плане).
– Знос дома па вул. Дзяржынскага 20 быў для нас адносна чаканай падзеяй, – каментуе гісторык Андрэй Чарнякевіч, – хоць спадзяванне на тое, што яго рэанімуюць усё адно заставалася. Для мяне гэта знак таго, што нічога не змянілася: цуд не адбыўся.
Апошнія моманты жыцця «гусарскага дома»
Фота аўтара