Сёння стартаваў першы агульнабеларускі ФотаБатл

У 10.00 на старт выйшлі каманды з Гродна і Брэста, Мінску і Лунінца, Слуцку і Гомеля, Воршы і Віцебска, Баранавічаў і Маладзечна.

 

ФотаБатл з’яўляецца першым мерапрыемствам ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

 

Задача каманд-удзельніц: зняць сэрыі здымкаў на тэмы «Быць у стылі», «Горад сёння»,  «Еўропа, мы свае!» і сёння ж да 18-й гадзіны даслаць свае працы арганізатарам турніра.

 

Галоўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных прац – гэта адпаведнасць тэме і крэатыўны падыход.

 

Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку.

 

Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

 

Прызёры турніра атрымаюць дыпломы.

 

Вынікі ФотаБатла будуць падведзеныя 18 мая і адлюстраваныя на старонцы Фестывалю.

 

Партнёрам арганізатараў Фестывалю па правядзенні Фотабатла з’яўляецца кампанія «Без візы!»