Прыватны самалёт зрабіў экстраную пасадку ў Росі
Мужчына знайшоў непаладку ў набытым месяц таму самалёце і зрабіў вымушаную пасадку на вайсковы аэрадром у гарадскім пасёлку Рось.
Пры гэтым пілот не паінфармаваў пра сваё рашэнне дыспетчара.
На зямлі пілота і самалёт затрымалі вайскоўцы.
Праверку вядзе дэпартамент авіяцыі.