На гродзенскім вакзале затрымалі суценёра

|

Мужчына абяцаў сваім ахвярам зняць кватэру ў сталіцы і знайсці багатага жаніха, а перад гэтым прапаноўваў “папрацаваць”.

 

Суценёр вербаваў дзяўчат па ўсёй вобласці.

 

Напрыклад, у Ашмянах, ён прыгледзеў 15-гадовую дзяўчынку і вывез яе для заняткаў прастытуцыяй у Мінск. У Мінску мужчына сам шукаў кліентаў праз інтэрнэт.

 

Паслугі прастытутак каштавалі 50-70 долараў за гадзіну. Спачатку суценёр забіраў палову заробку, пазней – 20-30%.

 

За ўцягванне ў заняткі прастытуцыяй непаўналетніх пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

 

Раней гэты чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў Расіі, атрымаў тэрмін за збыт наркотыкаў.

 

У Беларусі мужчына вырашыў заняцца сямейным бізнесам: яго сястра была дастаткова вядомай у Мінску “мадам”, за што і адбывае пакаранне.

 

Паводле http://grodnonews.by  

Здымак з сайта http://www.litsa.com.ua