Новы Свет траціць яшчэ адзін будынак

|

Руйнуюць дом Беклямішава па вул.Астроўскага, 15. Большасці гарадзенцаў ён знаёмы як колішняе аддзяленне эндакрыналогіі.

 

Загінула яшчэ адна турыстычная надзея Гродна.

 

Гісторык Андрэй Вашкевіч:

 

Фактычна паўтарылася сітуацыя як 6 гадоў таму з “Гарачым хлебам”, нават у дэталях: просьба аб уключэнні дома ў спіс помнікаў была праігнаравана.

align=”left” alt=”Image 21690″ >


Я лічу гэта катастрофай.

Гэта быў адзін з самых прывабных будынкаў у раёне Новага Свету.


Праз некалькі год паказваць тут ужо не будзе чаго.


Мы ўвесь час чакалі рашэння аб унясенні дома ў спіс помнікаў.

 

 

Цімафей Акудовіч, прадстаўнік грамадскай арганізацыі “Беларускі камітэт ІКАМОС”:

 

Гродзенскія гісторыкі сабралі матэрыял па гэтым будынку, а мы аформілі яго ў выглядзе заяўкі і падалі ва Упраўленне па ахове помнікаў (структуру ў Міністэрстве культуры).

Гэта было напрыканцы мінулай восені.

Ведаю, што да гэтай пары пытанне не выносілася на разгляд рады.

 

Відавочна, сітуацыя няправільная.

Паспрабую заўтра звязацца з Міністэрствам.

 

За апошні тыдзень Новы Свет, за захаванне якога не першы год змагаюцца  гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы, страціў адразу некалькі будынкаў.

8-га траўня знесены дом па вул. Дзяржынскага, 20, які вядзе пачатак сваёй гісторыі яшчэ з 1905 года.

10 траўня пачаўся знос «гусарскага дома».

 

Дом па вуліцы Астроўскага 15 пабудаваны прадстаўніком паважанага роду Беклямішавых. Паспяховы доктар пабудаваў сабе сядзібу ў сярэдзіне 30-ых гадоў. А ў красавіку 1940-га доктара арыштавалі органы НКУС і выслалі ў Казахстан. Пра яго лёс нічога невядома.

 

Праз год у дома з’явіўся новы гаспадар – унтэрштурмфюрэр СС Эрых Шот.

У 44-ым годзе ён паспеў збегчы, а сядзібу да прыходу савецкіх салдат разрабавалі.

 

Так выглядаў знішчаны дом у 2009 годзе


Здымкі з архіву Андрэя Вашкевіча