Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на дзень і ноч у музеі

|

Мерапрыемствы ў гісторыка-археалагічным музеі пройдуць у суботу 19 мая.

 


 

Дзённая праграма 19  мая

 

12.00-17.00Стары замак 

 

Выступленне  клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі  Двузуб”. 

Музыка на дудах у выкананні гуртка камедыянтаў “Міненталь”.

Майстар-клас гродзенскіх лучнікаў.

 

12.00 – 17.00 – Новы замак

 

Выступленне  гісторыка-патрыятычнага клуба “Кром”

 

13.00 – Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога  фотаконкурсу “Музей праз фотааб’ектыў-2012”

 

 Вячэрняя праграма “Ноч веера і рэверенса” ў Новым замку 19 мая

 

20.00– Урачыстая  сустрэча гасцей.

 

20.10 – Прэзентацыя “Традыцыі балю”. Майстар-клас “Мова веера” (Сенатарская зала).

 

20.45 – 21.15 –Body-art шоў Евы Багдановіч. Майстар-клас фларыстаў Ганны Шынкарык і Кацярыны Стояк.

 

21.20 – 22.50 – Канцэртная праграма выкладчыкаў музычна-педагагічнага каледжа з удзелам групы сучаснай харэаграфіі “ТАД”.

 

22.55 – 23.25–Мастацтва SandArt ад Веранікі Паплаўскай.  Шоў  гіганцкіх мыльных  бурбалак  Мікалая  Нардзі.

 

23.30 – Феерверк.

 

Акрамя  гэтага  наведнікаў  чакае  шмат  нечаканых  мілых  дробязей…

 

Кошт  квіткоў – 35.000 рублей. 

У дзень  мерапрыемства (19 мая) – 40.000 рублей.

Даведкі па тэлефоне 74-33-60.