Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
15 мая падчас акцыі “Спартсмены – дзецям” дарослыя аматары здаровага ладу жыцця пакатаюцца на роліках разам з выхаванцамі дзіцячых дамоў.
У чацьвер у СШ №37 пройдзе адкрытае першынства Гродзенскай вобласці па фітнэсе, у пятніцу – семінар “Тэорыя і практыка фітнэсу”.
У суботу ў актавай зале ГрДзУ імя Янкі Купалы адбудзецца Гран-пры вобласці па культурызме і мадэльным бізнесе, вызначыцца пераможца конкурса прыгажосці і здароўя “Ледзі фітнэс Гродна-2012”.
Ініцыятаркай незвыклага для Гродна мерапрыемства стала студэнтка ГрДзУ Юлія Герасімава. Летась яна прадставіла свой праект падчас сустрэчы студэнтаў з старшынём аблвыканкаму Сямёнам Шапірам.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак з сайта http://janyca.ru