Спроба самаспалення ў Слоніме
Выратавальнікам пра здарэнне паведаміў дзяжурны РАУС.
На месца выехалі 2 аддзяленні выратавальнікаў на аўтацыстэрне і аўтамабіле хуткага рэагавання.
Як паведаміла “Твайму стылю” прэ-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, вопратку на самазабойцы падручнымі сродкамі паспелі патушыць мясцовыя жыхары, аднак полымя перакінулася на аўтамабіль Аудзі А-4, што стаяў побач.
Спроба самаспалення здарылася ў суботу ў 10.43.
Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 70% цела: галавы, рук, ног, тулава.
У шокавым стане ён змешчаны ў рэанімацыю слонімскай бальніцы.
Н сёння стан яго застаецца скрайне цяжкім.
Машыну тушылі выратавальнікі. Яна сур’ёзна пацярпела: абгарэлі салон, багажны, маторны адсекі…
Супрацоўнікі міліцыі вызначылі, што спробу самагубства мужчына зрабіў пасля сваркі з сужыцелькай, паабяцаўшы спаліць сябе і яе машыну.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Здымак з сайта http://www.segodnya.ua