Вечарына пераемнасці пакаленняў у Гродне

Павел Касцюкевіч прэзентаваў кнігу  «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Ягоныя дасціпныя расповеды пра спартоўцаў узнялі настрой прысутным.

 

 

 

Уладзімір Арлоў таксама прэзентаваў гарадзенцам сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”.

 

 

Гэта  адказы на пытанні, якія ён збіраў некалькі год, а можа і дзесяцігоддзяў, як кажа сам аўтар. Усе адказы сабраныя ў адной кнізе,  выдадзенай  “Бібліятэкай “Радыё Свабоды”.

 

Вечарыну вёў Андрэй Хадановіч, які прадставіў уласны пераклад  кнігі Эрыка-Эманюэля Шміта “Евангелле паводле Пілата”.

 

–  Кніга “Евангелле паводле Пілата” лічыцца адной з самых паспяховых у Шміта.

Увогуле ў творчасці яго цікавяць розныя культуры, розныя сусветныя рэлігіі. І ў сваёй кнізе ён сутыкнуў дзве цывілізацыі – юдэа-хрысціянскую і антычную, – распавёў Андрэй Хадановіч.

 

 

На прэзентацыі  Хадановіч чытаў свае новыя вершы, напісаныя падчас наведвання Парыжу.

 

За гадзіну да пачатку мерапрыемства  Мікалаю Мельнікаву – стваральніку грамадскага музея Васіля Быкава ў Гродне, была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

 

А падчас прэзентацыі  ўзнагароду атрымала гарадзенская паэтка Ганна Аўчыннікава, якая стала фіналісткай літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

 Гродзенская паэтка ўганараваная за дэбютны  зборнік вершаў “Ад зачыненай брамы”, што выйшаў у кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” год таму.

 

Здымкі аўтара