8 гадоў калоніі за хабар у 35 мільёнаў рублёў
Пакаранне ён будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму, яшчэ на 5 гадоў будзе пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых функцый.
Галоўны энергетык прызнаны вінаватым у лабіраванні інтарэсаў аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў падчас закупкі абсталявання для шклозавода.
За “дапамогу” ён хацеў атрымаць 70 мільёнаў беларускіх рублёў.
У выніку аператыўных мерапрыемстваў упраўленняў КДБ па Гродзенскай і Гомельскай абласцям віна службовай асобы цалкам даказана, маёмасць канфіскавана.
Хабарнік быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ падчас атрымання першай часткі ўзнагароджання.
Паводле http://kgb.by
Здымак з сайта http://www.ahli-beyt.ge