Прычынай самападпалу слонімца стала сварка з сужыцелькай
Паводле часова выконваючага абавязкі начальніка штаба Слонімскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Іванчука ўсё пачалося з-за таго, што мужчына прыйшоў дамоў нападпітку.
Разгарэлася сварка.
Мужчына паабяцаў спаліць сябе і аўтамабіль сужыцелькі і пайшоў з дому.
Праз пару хвілін жанчына ўбачыла, што з яе машыны ідзе дым.
Аказалася, што пажар пачаўся з-за таго, што мужчына абліў сябе і салон машыны гаручай вадкасцю і кінуў запалку.
Калі на месца прыбылі выратавальнікі, вагонь з небаракі збілі мясцовыя жыхары.
Аўтамабіль згарэў практычна цалкам.
Ні пра мужчыну, ні пра жанчыну суседзі не ўзгадалі нічога дрэннага, на спецыяльных уліках яны таксама не стаялі.
Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 70% цела: галавы, рук, ног, тулава.
У шокавым стане ён змешчаны ў рэанімацыю слонімскай бальніцы.
Паводле http://uvd.grodno.by