Беларусы змогуць атрымаць бясплатныя візы па квітку ў Падлясскую оперу?
Ініцыятарам рэкламнай акцыі выступае генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч.
Акцыя стартуе з восені: новы будынак оперы і філармоніі адкрыецца ў канцы верасня.
Распаўсюджваць квіткі ў оперу будуць турыстычныя фірмы.
Уладальнікі квіткоў змогуць прэтэндаваць на бясплатную турыстычную візу.
Здымак з сайта http://www.e-teatr.pl
На здымку: так будзе выглядаць новы будынак Оперы.