У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных

|

На гэтым тыдні чакаецца даждлівае надвор’е, крыху пацяплее, але сапраўднае цяпло прыйдзе толькі пасля 20 мая.

 

Сёння  днём Гроднааблгідрамет абяцае +16…+18, пераменную воблачнасць, невялікі дождж у другой палове дня. Вецер усходні 2-7 м/с.

 

Уначы 16 мая кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі вобласці, месцамі навальніцы, тэмпература паветра +8…+13.

Днём пацяплее да +17…+22, месцамі да +25, кароткачасовыя дажджы і навальніцы на большай частцы тэрыторыі. Вецер паўночна-усходні 5-10 м/с, падчас навальніц да 14 м/с.

 

17 мая начныя тэмпературы павысяцца да +10…+15, месцамі моцныя дажджы.

Днём чакаецца +16…+21, месцамі дажджы, па захадзе вобласці +10…+15. Парывы ветру падчас навальніц да 14 м/с.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 18 мая на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +5…+10, днём +10…+15.

 

У суботу 19 мая пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ўначы +4…+9, днём +16…+21.

У нядзелю чакаецца +7…+12 ўначы, +13…+18 – днём. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

 

Надвор’е на тэрыторыі Гродзенскай вобласці на мінулым тыдні было вельмі няўстойлівае: калі сярэднесуткавая тэмпература паветра 11-12 мая (+14…+20) перавысіла норму на 2-7 градусаў, то 13 мая (+7…+9) яна аказалася на 4-5 градусаў ніжэй сярэдней шматгадовай.

 

Здымак з сайта http://www.moyby.com