З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
Пакуль шлюб рэгіструюць толькі па месцы жыхарства аднаго з сужонкаў, альбо іх бацькоў. А пасля 24 ліпеня зрабіць гэта можна будзе ў любым ЗАГСе краіны, галоўнае, каб знайшоўся вольны час.
Закон дазволіць рэгістраваць шлюбы па-за межамі ЗАГСаў: на прыродзе, каля помнікаў архітэктуры.
Паслугу можна замовіць, заплаціўшы пэўную суму за кожную гадзіну, якая спатрэбіцца супрацоўніку ЗАГСу для паездкі да месца цырымоніі і назад.
У Гродзенскім раёне гэта 300 тысяч беларускіх рублёў за гадзіну.
Паводле зменаў ў законе зарэгістраваць шлюб можна будзе знайча хутчэй.
Калі зараз – не раней чым за 15 дзён пасля падачы заявы, то з 24 ліпеня – праз 3 дні.
Галоўнае, зноў жа, наяўнасць вольнага часу на абраную дату.
Паводле http://www.perspektiva-info.by
Здымак з сайта http://www.truffaldino-party.ru