У 2013 годзе на базе “Гродна Азота” пачнуць будаваць новы завод
“Шмат ёсць ахвотных, шмат цікавяцца, розныя схемы можна зрабіць. Вядуцца перамовы, але канкрэтыкі пакуль няма”, – паведаміў ён карэспандэнту БелТА.
Мадэрнізацыя “Гродна Азоту” працягваецца нават у адсутнасць інвестара альбо партнёра.
Паводле У.Сямашкі, пастаўлена задача падняць магутнасці прадпрыемства на 20%.
Другая задача – пабудаваць новы завод паводле найноўшых энергазберагальных, матэрыялазберагальных тэхналогій. Гэта каштуе каля 1,1 мільярда даляраў.
У.Сямашка:
–Мы зараз шукаем ліцэнзіяра, практычна яго знайшлі, хто гэтыя тэхналогіі паставіць, шукаем, хто можа даць звязаны даўгатэрміновы крэдыт.
Я думаю, да канца года мы самастойна, нават не чакаючы інвестара, гэтае пытанне вырашым. Мы пачнем будаўніцтва новага завода, напэўна, да наступнага года. Будзе партнёр – гэта можа толькі паскорыць працэс.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://www.azot.by