Ноч музеяў у доме Максіма Багдановіча

Наведвальнікі змогуць убачыць жыццё сям’і Багдановічаў праз тэатралізаваную экскурсію «Марыя Апанасаўна запрашае».

 

– Ноч у музеі мы ладзім другі раз. Аднак яна будзе адрозніваецца ад таго, папярэдняга мерапрыемства, якое мы ладзілі ўпершыню. Зараз гэта – «гарадскі салон», якога ў Гродна яшчэ ніколі не было. Усё будзе вытрымана ў стылі «салону», – гульні, медыюмы і прадказальнікі. Гэтае шоў будзе на 100 % інтэрактыўным, – кажа Святлана Рапецкая, дырэктар Музея Багдановіча.

 

Арганізатары мерапрыемства расказваюць, што на працягу вечара для наведвальнікаў будуць працаваць: экспазіцыі, жывыя скульптуры, салон прадказанняў мадам Астры (ТАРО, РУНЫ, ЛІРЫ, КАВА); «фатографъ» майстэрні ХІХ ст., урокі па запаўненню салоннага альбома, майстар-клас па стварэнні магічнай кветкі. Скончыць мерапрыемства фаершоў недзе а 23-й гадзіне.

 

Кошт квіткоў для школьнікаў 7 000 рублёў, для дарослых – 15 000. Для тых, хто прыйдзе ў стылізаваным адзенні ХІХ ст., уваход вольны.