Літоўцы і палякі ўкладуць да 10 мільёнаў даляраў у развіццё Аўгустоўскага канала

|

Паводле дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзіма Кармазіна, асаблівасцю Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2011-2015 гады з’яўляецца зніжэнне аб’ёмаў бюджэтнага фінансавання (да 12% ад агульнага кошту). Астатняе – крэдыты, агульныя сродкі прадпрыемстваў і арганізацый і замежныя інвестыцыі.

 

У агульнай колькасці беларускі бок падрыхтаваў 153 інвестыцыйныя прапановы.

Найбольшай папулярнасцю сярод інвестараў карыстаецца сталічны рэгіён, сюды чакаюць турэцкіх, кіпрскіх, катарскіх, французскіх інвестараў.

 

Спецыяльны турыстыка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал” створаны ўказам ад 26 мая 2011 года. Ім кіруе адміністрацыя СЭЗ “Гроднаінвест”.

Рэзідэнты парка на 5 гадоў вызваляюцца ад падаткаў на прыбытак, на нерухомасць па будынкам на тэрыторыі парка, маюць некаторыя іншыя льготы.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://grodnonews.by