Cемен Шапіра: праблемы будуць вырашацца па справядлівасці, а Стары Гродна прывядуць у парадак

|

Кіраўнік вобласці запэўніў, што ў гэтым годзе ў шэрагу новых мікрараёнаў індывідуальнай забудовы за кошт дзяржавы будуць падлучаныя электраэнергія і вада. Пры гэтым старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што існуе чарга ў дзве тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў сацыяльным жыллі.

 

Асаблівую ўвагу Сямён Шапіра надаў пытанням захавання ўнікальнай гістарычнай спадчыны Гродна, экалагічным праблемам рэгіёну. Старшыня аблвыканкаму патлумачыў, што ўлады разглядаюць планы аб прывядзенні ў парадак усіх без выключэння пабудоў Старога Гродна.

 

Сямён Шапіра расказаў, што ўлады прынялі рашэнне стварыць прэферэнцыі для інвестараў, якія возьмуцца за аднаўленне гістарычных будынкаў. Наступным крокам аблвыканкама па захаванні будынкаў гістарычнага цэнтра стала прапанова буйным прыбытковым гродзенскім прадпрыемствам набыць іх пад офісы і для развіцця сацыяльнай сферы.

 

Па інф. «Народнай газеты»

Фота: http://www.infobaza.by