Працаўнікі лесу паспаборнічаюць у стральбе з луку, перацягванні канату, більярдзе
Двухдзённыя спаборніцтвы пройдуць па 8 дысцыплінах: більярдзе, валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, элементах гульні у футбол, перацягванні каната і стральбе з луку.
На спартакіяду з’ехаліся ўсе кіраўнікі арганізацый галіны.
Каманды прадставяць дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднанні на чале з гендырэктарамі. Удзел у спаборніцтвах возьмуць кіраўнікі лясгасаў.
Каманду міністэрства ў складзе намеснікаў міністра і супрацоўнікаў цэнтральнага апарата ўзначаліць міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч.
Спаборніцтвы пройдуць на базе Спартыўна-Аздараўленчага комплекса “Алімпія”.
Паводле http://gplho.by