Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў

|

За рулём машыны з транзітнымі нумарамі Расійскай Федэрацыі быў сам уладальнік – студэнт БДУ.

 

Каля павароту на вёску Пратасаўшчына Шчучынскага раёна на трасе “Мінск-Гродна” аўтамабіль перасёк дзве сустрэчныя паласы руху, выляцеў у кювет і ўдарыўся ў дрэва.

 

 

Кіроўца не справіўся з кіраваннем на мокрым асфальце на закругленні  дарогі.

Хуткасць джыпа была больш за сто кіламетраў у гадзіну і відавочна перавышала максімальна дапушчальную. Сведка здарэння, кіроўца сустрэчнага аўтамабіля, лічыць, што джып несся з хуткасцю 150 км/г.

 

Сур’ёзна пацярпеў толькі пасажыр, які сядзеў на заднім крэсле злева.

З шматлікімі пераломамі ён дастаўлены ў бальніцу.

 

Пакаранне вінаватага ў здарэнні кіроўцы цяпер залежыць ад стану пацярпелага.

Кіроўцы пагражае адміністратыўная альбо крымінальная адказнасць.

 

Паводле http://gaigrodno.by