«Rocznik Grodzieński» аб’яднаў культуры

Рэдактар выдання Войцех Шэўчак лічыць выданне працягам дыялогу культураў. На прэзентацыю завіталі плюдзі розных пакаленняў і розных культураў: прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча шчыра віталі трэці нумар выдання часопіса «Rocznik Grodzieński».

align=”” >

   

Рэдактар распавёў перад прысутнымі пра цяжкі лёс выдання і паказаў дзве кароткія дакументальныя стужкі, створаныя ў мінулым і пазамінулым годзе з дапамогай фундацыі «Дыялог Культур». Гарадзенския аўтары-гісторыкі спадзяюцца, што выданне часопіса будзе працягвацца.

 

Гэты нумар выйшаў на трох мовах. Выдаўцы цешаць сябе надзеяй, што выданне будзе працягвацца і наперад: на нумар, што павінен з’явіцца ў кастрычніку, ужо знойдзена фінансаванне. Кожны прысутны на прэзентацыі атрымаў у падарунак нумар часопіса і набор паштовак з выявамі Гродна.