Супраць кіраўнікоў прадпрыемстваў-даўжнікоў распачатыя крымінальныя справы
З пачатку года па гэтых парушэннях распачата 11 крымінальных спраў, у тым ліку 4 – у маі.
Дырэктар ПТУП “ВПБ” Лідскага раёна адкажа за 87 мільёнаў запазычанасці Клімавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў. Дырэктар ведаў пра рашэнне Гаспадарчага суда аб пагашэнні запазычанасці і меў магчымасць яе сплаціць з красавіка да кастрычніка 2011 года і сродкі на разліковым рахунку.
У Слонімскім раёне кіраўнік фермерскай гаспадаркі наўмысна ўхіліўся ад пагашэння крэдытарскай запазычанасці ў памеры 36 мільёнаў і 316 мільёнаў беларускіх рублёў на карысць двух сельгаспрадпрыемстваў паводле рашэнняў гаспадарчага суда. Ён таксама меў магчымасць разлічыцца своечасова.
У Лідзе аналагічныя крымінальныя справы распачатыя з дачыненні былога дырэктара прыватнага прадпрыемства, якое было вінаватае ААТ “Гроднарыба” і ў дачыненні дырэктара ПТУП з Наваградку, які не вярнуў доўг мінскаму мясакамбінату.
Паводле http://www.belta.by