“Белпошта” ўвяла альтэрнатыву перадачам праз кіроўцаў міжгародніх аўтобусаў

|

Пераслаць такім чынам у іншы горад можна дакументы, медыкаменты, расліны, прадукты харчавання, садавіну-гародніну ды іншыя рэчы, не забароненыя да перасылкі, піша tut.by.

Канверт з дакументамі можна пераслаць за 20 тысяч рублёў, пасылку з “таварным укладаннем” – за 30 тысяч.

Максімальная вага адпраўленняў не павінна перавышаць 20 кг.

Пасылка пламбіруецца ў прысутнасці адпраўшчыка, а атрымальнік будзе ведаць дакладны час прыбыцця пасылкі..

 

Тэарэтычна паслуга “Па пуці” ўведзеная з 10 мая, але ў Гродне ёй пакуль ніхто не скарыстаўся.

Супрацоўнікі пошты параілі звяртацца на наступным тыдні.

 

 

Паводле http://belpost.by