З’явіліся два новыя фільмы пра «Універсітэт Залатога Веку»

Уручэнне пасведчанняў пра сканчэнне акадэмічнага 2011/2012 гг., словы падзякі выкладчыкам, прэзентацыя вынікаў працы секцый УЗВ – усё гэта ў стужцы, якая апавядае пра найбольш яркія моманты нядаўняй выпускной вечарыны.

 

Фотаздымкі з урачыстай выпускной імпрэзы можна пагартаць тут


Другі фільм прысвечаны інтэграцыйнай вандроўцы ўдзельнікаў праграмы на Мастоўчыну.

 

Сёлета ўдзельнікамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якую рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, былі каля 80 чалавек.

 

Мэтай праграмы з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.

 

Набор слухачоў УЗВ на новы акадэмічны год пачнецца ў верасні бягучага года.

 

Фота Юліі Каляды