Пажар у палацы графоў Умястоўскіх
У службу выратавання ў 12 гадзін 18 мая патэлефанаваў мінак. Ён паведаміў, што гарыць будынак, які належыць мясцоваму сельгаспрадпрыемству.
Пажар распачаўся на паддашшы.
Шэсць пажарных разлікаў змагаліся з вагнём цягам гадзіны.
Агонь пашкодзіў перакрыцці і дах на плошчы 20 кв.метраў.
Паводле папярэдніх звестак пажар здарыўся з-за парушэння супрацьпажарных патрабаванняў падчас зварачных прац.
У будынку палаца, які не эксплуатуецца з 2006 года праводзіўся дэмантаж труб ацяплення.
Як піша tut.by, на наступны пасля пажару дзень частка даху пацярпелага помніка архітэктуры абрынулася.
Паводле http://112.by