Пенсіянер дапамог затрымаць вінаватага ў ДТЗ кіроўцу
ДТЗ адбылося на стаянцы каля міні-рынка па вуліцы Паповіча.
Вінаваты з’ехаў з месца здарэння, аднак марку і рэгістрацыйны нумар ягонага аўто запомніў выпадковы сведка.
Ён дачакаўся, пакуль вернецца кіроўца пацярпелага “Рэно” і перадаў дадзеныя яму.
Парушальнік тым часам паставіў машыну ў гарад на зав. Перамогі.
Калі супрацоўнікі ДАІ прыйшлі да яго дамоў, ён быў нападпітку (1,1 праміле ўтрымання алкаголю ў крыві).
Кіроўца спрабаваў апраўдацца, што выпіў 150 грамаў гарэлкі за вячэрай.
У любым выпадку цяпер ён пазбавіцца правоў і атрымае шматмільённы штраф.
Паводле http://gaigrodno.by