«Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў

Турнір праходзіў у 5 тураў. Як і на полі, так і за яго межамі панавала жорсткая барацьба. На полі гульцы паказвалі сваё майстэрства, а за межамі поля праходзіла барацьба за лепшую падтрымку.

 

Мноства сцягоў, шалікаў, песень і крычалак ўпрыгожвалі турнір.

 

Чэмпіёнам турніру стала каманда – «Grodno REDS» (заўзятары «Манчэстэр Юнайтэд»).

 

За 2 тыдні, які доўжыўся турнір, мы назіралі прыгожы, добры футбол, які падабаўся не толькі самім удзельнікам, але і гледачам, якіх прысутнічала не мала.

 

Яшчэ ў самым пачатку турніру хадзілі чуткі пра перамогу «чырвоных д’яблаў», так як яны лічыцца адным з самых арганізаваных фан-рухаў горада. Было прыемна заўважыць на турніры легіянераў з Афрыкі (мясцовыя студэнты медыцынскага ўніверсітэта прадстаўлялі фан-рух «Чэлсі»).

 

Асноўнымі лозунгамі турніру былі: «Як падтрымліваеш, так і гуляеш» і «Футбол без расiзму».

 

Пераможцам былі ўручаныя Кубак і дыплом.

 

Мінакі спыняліся і затрымліваліся надоўга

Радасць перамогі

Сваім меркаваннем аб мерапрыемстве падзяліўся з намі адзін з лепшых гульцоў турніру Ілля Асадчы («Grodno REDS»):

 

– Нягледзячы на тое, што турнір праводзіўся ў Гродна ўпершыню, ўдзельнікі паспелі добра пасябраваць і атрымалі процьму станоўчых эмоцый.

 

Яшчэ б хацелася падзякаваць арганізатараў: усё прайшло на вышэйшым узроўні. Я думаю, што ў будучыні гэты турнір будзе развівацца толькі ў лепшы бок.

 

Фота аўтара