ГрДзУ імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў эксперыменце па віртуальным залічэнні абітурыентаў
Дадзеныя анкетавання перададуць у БДУІР (Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) для апрацоўкі і аналізу вынікаў віртуальнага залічэння.
Паводле першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Жука, мэта такой сістэмы – адабраць найбольш падрыхтаваную і прафесійна-арыентаваную моладзь, выключыць фактар выпадковасці падчас паступлення, зрабіць працэс залічэння яшчэ больш празрыстым і сучасным, пазбегнуць праблемы апошняга дня падачы дакументаў, скараціць тэрміны прыёмнай кампаніі, а значыць, сэканоміць бюджэтныя сродкі.
Электронная аўтаматычная сістэма падачы заяваў і залічэння ў ВНУ з улікам схільнасцей абітурыентаў, атрыманых балаў і наяўнасці месцаў у ВНУ павінна запрацаваць у Беларусі ў 2013 годзе.
Сёлета апрабацыя сістэмы пройдзе ў сямі беларускіх універсітэтах: БНТУ, БДУІР, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, ГрДзУ імя Янкі Купалы, Комельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Першы эксперымент прайшоў падчас леташняй уступнай кампаніі ў БДУІР. Ён у прынцыпе дазволіў залічыць у ВНУ найбольш падрыхтаваных абітурыентаў, аднак з-за раздзельнага конкурса, льгот і іншых асаблівасцяў, некаторыя былі залічаныя не на тыя спецыяльнасці, якія абралі як прыярытэтныя.
Сёлета распрацоўшчыкі пратэстуюць дапрацаваную праграму і эксперымент працягнецца.
Здымак http://www.dzr.by