З 27 мая беларуская чыгунка пераходзіць на летні расклад
Цягнік Гродна – С.-Пецярбург з 27 мая да 13 верасня будзе курсаваць па няцотных (адпраўленне з Гродна -17.36, прыбыццё ў С.-Пецярбург – 16.40). Месца ў купэ каштуе 1 мільён 30 тысяч, 532 тысячы – у плацкартным вагоне.
З 6 чэрвеня да 18 верасня па цотных уводзіцца цягнік Гродна-Сімферопаль (адпраўленне ў 22.08, прыбыццё ў Сімферопаль у 12.15).
Плацкарта да Сімферопалю – 680 тысяч, месца ў купэ – 1 мільён 15 тысяч буларускіх рублёў.
З 18 чэрвеня да 28 верасня па цотных дадаецца плацкартны вагон на Адэсу (кошт квітка – 606 тысяч рублёў).
А вось расклад электрычак на Кузніцу і Беласток польскі бок змяняе раз на год, у снежні. Таму наступныя паўгады з Гродна ў Польшчу па-ранейшаму будуць хадзіць толькі 2 цягніка: у 4.27 і ў 11.25.
Кошты на квіткі ў цягніках міжнароднага спалучэння могуць змяняцца штомесяц.
Здымак http://mosaica.ru