Выстава аб’яднае калякцыянераў
– Нам удалося ў гэтым годзе прыцягнуць да ўдзелу як новых людзей, што ніколі не выстаўляліся, так і людзей, што ўжо маюць узнагароды. На самой выставе будуць паказаныя калекцыі людзей розных узростаў і нацыянальнасцяў. Гэта выстава стане міжрэгіянальнай, дзе, апроч прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, будуць прадстаўленыя лепшыя калекцыі берасцейцаў і шэсць калекцый з Польшчы.
Сама выстава будзе праходзіць на першым паверсе гарадзенскага Дома сувязі. Гэта зроблена для таго, каб пашырыць кола зацікаўленых філатэліяй і каб калекцыі збіральнікаў марак магло ўбачыць як мага большае кола гледачоў.
У нядзелю 3-га чэрвеня ўдзельнікі выставы атрымаюць узнагароды і каштоўныя падарункі.