Гарачыня ў Гродне захаваецца да 23 мая

|

Тэмпература паветра паступова павышалася цягам апошніх 3 дзён.

Калі ў ноч на суботу па ўсходзе Гродзенскай вобласці яшчэ фіксаваліся замаразкі на глебе да -1…-2 градусаў, то сёння ноччу тэмпература паветра і глебы ў асноўным была ў межах 13-17 градусаў цяпла.

Паводле інжынера-сіноптыка Гродзенскага Аблгідрамету Тамары Валадкевіч тэмператны рэжым у рэгіёне і далей будзе  павышацца.

 

Сёння апоўдні ў Гродне было 24,8 градусаў цяпла, тэмпература вады ў Нёмане раніцай дасягнула 18 градусаў.

Максімальная тэмпература паветра ў гэты дзень за перыяд пасляваеннага назірання – 28 градусаў вышэй за 0 – рэгістравалася ў 1953 годзе, найхаладней  было 21 мая 1974 года, калі тэмпература паветра апускалася да -3 градусаў.

 

У бліжэйшую ноч Гроднааблгідрамет прагназуе +16…+18, пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Днём 22 мая тэмпература ўзнімецца да +27…+29, вецер паўднёва-усходні.

 

Ноччу 23 мая будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, +12…+17.

Раніцай і ўдзень на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, гарачыня дасягне +25…+30.

 

Халадаць пачне з ночы на чацьвер, калі тэмпература апусціццца да +7…+12.

Вецер зменіцца на паўночна-усходні і ўзмацніцца раніцай і ўдзень парывамі да 15-18 м/с.

Дзённыя тэмпературы 24 мая ў Гродне будуць у межах +16…+21, пераважна без ападкаў.

 

 

Паводле папярэдніх прагнозаў на 25-27 мая, тэмпература паветра ў гэтыя дні ноччу чакаецца ў межах 5-10 градусаў цяпла, днём +17…+22, пераважна без ападкаў.

Пры гэтым сярэдняя дэкадная тэмпература паветра чакаецца на 3-4 градусы вышэй за кліматычную норму і будзе набліжацца да +18…+20.

 

Здымак http://www.vremyan.ru