У Гродне байкер збег ад ДАІ, кінуўшы матацыкл
На вуліцы Ажэшка парушальнік праігнараваў патрабаванне спыніцца нараду асобнага спецыяльнага ўзводу “Дэльта” ДАІ УУС аблвыканкаму і толькі павялічыў хуткасць.
З вуліцы Дзяржынскага ён павярнуў спачатку на Белыя Росы, пасля на Ліможа, Брыкеля, Дубко, завулак Дзяржынскага.
На вуліцы Пушкіна “Хонда” заехала на другі паверх шматузроўневай стаянкі і спынілася.
Тут байкер зняў шлем, заплечнік, а затым скокнуў у вакно і збег.
Матацыкл парушальніка супрацоўнікі ДАІ даставілі на штрафную стаянку.
Паводле http://gaigrodno.by