У абласной бібліятэцы прадставяць кнігі ад HronoGrodno
Выдаўцы кажуць пра прэзентаваныя кнігі наступным чынам:
«Ігар Трусаў сабраў пад дахам сваёй кнігі архітэктараў і будаўнікоў розных часоў, сістаматызаваў іх. Віктар Саяпін у кнізе «Архітэктура Гродна. Неажыццяўлённыя праекты савецкага перыяду» прапануе прайсціся па вуліцах неіснуючага гораду».
Ігар Трусаў у прадмове да сваёй новай кнігі кажа: «Аўтар дадзенай брашуры не прэтэндуе на ўсю паўнату звестак аб гарадзенскіх архітэктарах і будаўніках XII-XVIII стагоддзяў. Матэрыялы да тэмы назапашваліся не ў сувязі з чыста акадэмічнай цікавасцю да яе, а ў выніку вытворчасці даследаванняў па канкрэтных аб’ектах рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ў Гродне. У кнізе большая ўвага нададзена менавіта біяграфічным звесткам аб архітэктарах і будаўніках».
Прэзентацыя гэтых кнігаў пачнецца 24-га траўня а 17-й гадзіне.