Камуналка падаражэе ў 2 разы

Паводле ягоных словаў, летась насельніцтва плаціла толькі 16,6% ад рэальнага кошту паслугаў ЖКГ. Аднак у гэтым годзе прадугледжаны ўжо 35-працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на ЖКГ.

«Ёсць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якой прадугледжана давядзенне гэтага паказчыка да 60%, па асобных паслугах — да 100% (гэта значыць, што цяпло яшчэ будзе датавацца, а вываз смецця, вада, каналізацыя выйдуць на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі затрат)», — распавёў на прамой лініі ў газеце «Рэспублiка» Андрэй Шорац.


Эканаміст Леанід Заіка: «Міністэрства ЖКГ дагуляецца…»

Эканаміст Леанід Заіка кажа, што, з аднаго боку, народ можа праглынуць і гэта, бо, маўляў, насельніцтва нават не заўважыла, што ў мінулым годзе тарыфы на вываз бытавых адкідаў выраслі ў 3 разы. А з другога боку, кажа спадар Заіка:

 
«Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі дагуляецца, калі прафсаюзы і пенсіянэры возьмуць калькулятары і пойдуць правяраць, якія насамрэч тарыфы і выдаткі, і наколькі апраўданыя ці неапраўданыя прыбыткі гэтага міністэрства.
Ну а мы павінны „радавацца“, паколькі адразу ж пасля павышэння пенсій на 15% цэны на мяса выраслі адразу на 35%, ЖГК вырасце ў 2 разы. І цяпер ёсць усе падставы, на мой погляд, крыху разбірацца ў палітычнай эканоміі».


Эканаміст Міхал Залескі: «Грошай няма ў насельніцтва, беднае насельніцтва»

Эканаміст Міхал Залескі распавёў, як ён у 1997 годзе, працуючы ў Інстытуце эканомікі Міністэрства эканомікі, напісаў праграму давядзення аплаты камунальных паслуг насельніцтвам да 100% да 2000 году:

 

 

«Прагрэс» відавочны: у 1997 годзе насельніцтва аплачвала 38%, зараз — амаль 17% замест 100%.

А чаму? Таму што грошай няма ў насельніцтва. Беднае насельніцтва.

Вось будзе ў яго зарплата 500 даляраў, будзе яно плаціць 100%.

А насамрэч людзі павінны аплачваць 100% камунальныя паслугі, але для гэтага яны павінны добра зарабляць. І яшчэ. Калі я жыву ў Драздах, у самым прыгожым месцы гораду, маю ўсе выгоды, то яны мне павінны дорага абыходзіцца. А калі я жыву ў блочным доме сацыяльнага тыпу на ўскрайку горада, у аднапакаёўцы на 8 паверсе — мне ўсё танней павінна абыходзіцца.

А ў нас па інэрцыі дзейнічаюць сацыялістычныя прынцыпы з нейкімі абсалютна дзіўнымі накруткамі. Плацяць усе аднолькава камунальныя плацяжы незалежна ад таго, у якіх умовах яны жывуць”.