Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%
Змены коштаў злучэнняў звязаныя з выйсцем на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі.
Хвіліна размовы з Расіяй з 6 да 23 гадзін будзе каштаваць 1498 рублёў, з 23 да 6 гадзін – 996.
Тэлефанаванні ва Ўкраіну абыйдуцца з 6 да 23 гадзін будзе каштаваць 1186 рублёў, з 23 да 6 гадзін – 791.
Такія тарыфы будуць дзейнічаць незалежна ад дня тыдня, працоўных ці святочных дзён.
Інфармацыя пра падаражанне з’явілася на сайце кампаніі 16 мая.
Апошні раз “Белтэлекам” павышаў тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні 24 лютага.
Тады на 20% падаражэлі тэлефанаванні ў Расію, Украіну, Малдову і Узбекістан.
Тады ж было прынятае рашэнне прымяняць ільготны тарыф за кожную поўную ці няпоўную хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння штодня з 23.00 да 6.00.
Здымак http://n1.by