Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу
Толькі заплаціўшы ўсю суму гаспадар зможа забраць пастаўлены супрацоўнікамі ДАІ на штрафстаянку матацыкл.
Высветлілася, што Дзмітрый (так завуць парушальніка) набыў “Хонду” толькі тыдзень таму, правоў катэгорыі “А” не меў.
Праехаўшы па горадзе каля 10 км і ўбачыўшы супрацоўнікаў ДАІ, спужаўся і кінуўся на ўцёкі.
Твару парушальніка на відэа-рэгістратары не бачна, таму, каб не з’яўленне Дзмітрыя, шукаць яго маглі б доўга. Матацыкл не быў аформлены.
Паводле начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродзенскага аблвыканкама Яўгена Дудко, на Дзмітрыя складзена 8 адміністратыўных пратаколаў: не спыненне на патрабаванне ДАІ (штраф да 20БВ), кіраванне матацыклам без пасведчання кіроўцы (да 20 БВ), праезд светлафора на чырвонае святло (5 БВ), парушэнне правілаў абгону (да 10 БВ), не рэгістрацыя транспартнага сродку (да 2 БВ), не пропуск пешаходаў (5 БВ), стварэнне неаднаразовай аварыйнай абстаноўкі падчас следавання (да 20 БВ), парушэнне правіл манеўра (5 БВ).
У выніку – 87 базавых велічынь альбо 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў.
Калі б кіроўца-парушальнік спыніўся па першым патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ, ён быў бы аштрафаваны толькі на 500 тысяч за кіраванне без пасведчання кіроўцы і 200 тысяч за нерэгістрацыю транспартнага сродку.
Калі Дзмітрый не аплоціць штраф цягам 30 сутак, матэрыялы накіруюць у суд, і судовыя выканаўцы могуць апісаць маёмасць парушальніка.
Паводле http://tut.by
Здымак http://gaigrodno.by