Гродна ўзгадае Напалеона Орду

Як кажуць прадстаўнікі творчай суполкі на сваёй старонцы ў кантакце: «Вас чакаюць выстава карцінаў і фотаздымкаў, вулічныя музыкі, клоўны і графіцісты, фокуснікі і бодзіарт.

 

Сярод фатографаў і мастакоў будзе разыграны палёт на паветраным шары, што прадаставіць гарадзенская фірма АВС». Праект адбудзецца пад шыльдай «Жывая Гісторыя». Пачатак мерапрыемства а 16.00, скончыцца яно а 21.00.

 

Існуе легенда пра тое, як адну з лепшых сваіх літаграфій «Іезуіцкі кляштар у Гродна» Напалеон Орда напісаў, калі быў вязнем гарадзенскай турмы, куды яго змясцілі за дапамогу паўстанцам Каліноўскага. Увогуле Напалеон Орда прысвяціў гораду над Нёманам каля дзесяці сваіх працаў. Яны знаходзяцца ў сусветна вядомых музеях розных краін.