Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.
Калі група будзе сфармаваная, падлеткі, іх бацькі і інструктар канчаткова вызначаць маршрут. Намёткі ўжо ёсць, але пажаданні ўдзельнікаў могуць быць улічаны.
Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2.
Тэлефон для даведак +375 29 7806950.
Здымак http://clubato.su